Еўрасаюз рэалізаваў тарыфнае пагадненне з ЗША

Сёння Савет ЕС афіцыйна зацвердзіў два рэгламенты, якія рэалізуюць тарыфныя дамоўленасці з ЗША, дасягнутыя ў жніўні мінулага года.

Рэгламенты адмяняюць астатнія мытныя пошліны ЕС на прамысловыя тавары ЗША, уводзяць прэферэнцыйны доступ для некаторых відаў морапрадуктаў і неадчувальнай сельскагаспадарчай прадукцыі ЗША праз тарыфныя квоты і зніжэнне тарыфаў, а таксама падаўжаюць прыпыненне дзеяння пошлін на імпарт амараў, уключаючы перапрацаваных амараў.

Акрамя таго, рэгламенты ўключаюць ахоўныя палажэнні, якія даюць Еўракамісіі магчымасць прыпыняць дзеянне тарыфных прэферэнцый.

Дзеянне асноўнага рэгламенту спыніцца ў канцы 2029 года. Да 30 чэрвеня 2029 года Камісія прадставіць усебаковую ацэнку яго ўплыву на гандлёвыя патокі паміж ЕС і ЗША, мытныя паступленні і эканамічныя наступствы, у тым ліку для малых і сярэдніх прадпрыемстваў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!