Фото: Unsplash.com
У ноч з 28 на 29 сакавіка краіны Еўрасаюза і Украіна пераводзяць гадзіннікі на адну гадзіну наперад. У 3:00 стрэлкі будуць пераведзены на летні час.
З 29 сакавіка ў Беларусі знікне розніца ў часе з Украінай і краінамі Балтыі. Розніца з Польшчай, Германіяй і іншымі краінамі, якія жывуць па сярэднееўрапейскім часе, скароціцца з дзвюх гадзін да адной.
Беларусь адмяніла сезонны перавод гадзіннікаў у 2011 годзе — адначасова з Расіяй.