«Еўрагандаль» прыцягне яшчэ 40 млн рублёў праз аблігацыі

Найбуйнейшы рытэйлер Беларусі кампанія «Еўрагандаль» прыцягне яшчэ 40 млн рублёў праз аблігацыі.

На ЕПФР з’явіўся праспект 36-га выпуску аблігацый. Усяго эмітуецца 40 тыс. каштоўных папер наміналам 1000 рублёў. Дата пагашэння аблігацый — 16 ліпеня 2029 года.

Па каштоўных паперах устаноўлены пастаянны даход у памеры стаўкі рэфінансавання, павялічанай на 1 п.п. Цяпер гэта 10,25% гадавых.

Раней сёлета «Еўрагандаль» эмітаваў два выпускі аблігацый агульным аб’ёмам 70 млн рублёў. Стаўка па іх склала 11% і 11,2% гадавых.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!