Reform.news

Дзве канфіскаваныя кватэры Азарава прадалі з аўкцыёну

Рэдакцыя Reform.news · 26 кастрычніка 2026, 09:58

https://reform.news/be/dzve-kanfiskavanyja-kvatjery-azarava-pradali-z-a-kcyjonu/

Канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава прадалі з аўкцыёну. Пра гэта ён распавёў “Нашай Ніве”.

На аднапакаёвую кватэру плошчай 30,6 кв. м на вуліцы Карастаянавай быў толькі адзін прэтэндэнт. Ён заплаціў 151 тыс. рублёў.

На двухпакаёвую кватэру плошчай 52,7 кв. м на вуліцы Скрыпнікава былі два прэтэндэнты. У выніку яе прадалі за 231 тыс. рублёў.

Нагадаем, у 2024 годзе Аляксандр Азараў быў завочна асуджаны па крымінальнай справе ў дачыненні да BYPOL, а таксама «Сітуацыйна-аналітычнага цэнтра» і «Мабілізацыйнага плана «Перамога». Тады яго прысудзілі да 25 гадоў калоніі і штрафу ў памеры 10 000 базавых велічынь (400 тысяч рублёў).

Рэклама

Пакінуць адказ