Дзяржстандарт будзе пацвярджаць статус «тавару Саюзнай дзяржавы» ў Беларусі. Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі пастановай Саўміна вызначаны органам, упаўнаважаным на верыфікацыю дадзенага статусу.
Камітэт будзе правяраць паўнату і дакладнасць прадстаўленых заяўнікамі звестак аб вырабляемай прамысловай прадукцыі, якая прэтэндуе на атрыманне статусу «тавар Саюзнай дзяржавы» і ўключэнне ў адпаведны рэестр, паведамілі ў прэс-службе ўрада.