Фото: Госпогранкомитет
Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі заявіў, што гатовы забяспечыць спрошчаны пропуск жыхароў Украіны ў лясы. Адпаведнае ўказанне ДПК атрымаў ад Аляксандра Лукашэнкі.
“Беларусь, кіруючыся прынцыпамі сяброўства і добрасуседства і ўлічваючы патрэбы простых людзей, па ўказанні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прапрацоўвае механізмы, якія дазволяць грамадзянам Украіны паводле шматгадовай традыцыі наведваць прыгранічныя тэрыторыі для збору грыбоў і ягад у раней вызначаных месцах”, — заявілі ў ДПК.
Гаворка ідзе пра тэрыторыю рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Альманскія балоты» ў Столінскім раёне.
“Такая практыка рэалізуецца не першы год з улікам зацікаўленасці жыхароў прыгранічных рэгіёнаў суседняй краіны. Гэтая катэгорыя грамадзян Украіны зможа перасекчы мяжу ў трох месцах спрошчанага пропуску: «Мутвіца», «Хінічаў», «Селішча» на напрамках украінскіх вёсак Драздынь, Бярозавае і Познань Ровенскай вобласці адпаведна. Адпаведная інфармацыя накіравана ўкраінскаму боку па дыпламатычных каналах”, — дадалі ў камітэце.