Дзяржкамваенпрам Беларусі падпісаў кантракты з Таджыкістанам

Дзяржкамваенпрам падпісаў кантракты з Таджыкістанам. Пра гэта паведамілі ў камітэце па выніках візіту ў Душанбэ старшыні Дзяржкамваенпрама Дзмітрыя Пантуса.

Былі праведзены перамовы з міністрам абароны Таджыкістана Эмамалі Сабірзодам. Абмяркоўваліся пытанні ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.

“Па выніках сустрэчы падпісаны шэраг кантрактаў, накіраваных на ўмацаванне абароназдольнасці Таджыкістана, што пацвярджае высокі ўзровень даверу паміж нашымі краінамі”, – заявілі ў камітэце.

Змест кантрактаў не раскрываецца. Таксама Пантус абмеркаваў пытанні прамысловай кааперацыі з кіраўніком таджыкскага Мінпрама Назарам Азізам. Гаворка ішла пра сумесныя праекты.

Беларуская дэлегацыя наведала некалькі прамысловых прадпрыемстваў.

Фота: Дзяржкамваенпрам
Фота: Дзяржкамваенпрам
Фота: Дзяржкамваенпрам
Фота: Дзяржкамваенпрам
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!