Дзіця пацярпела ад выбуху петарды ў Лідскім раёне

Дзіця пацярпела ад выбуху петарды ў Лідскім раёне, паведамілі ў Следчым камітэце. Здарэнне адбылося 22 сакавіка ўвечары.

Як распавялі ў СК, 9-гадовы хлопчык гуляў разам з 11-гадовай сястрой у аграгарадку Ваверка Лідскага раёна. Ён дастаў петарду, падпаліў яе запальнічкай, але выкінуць не паспеў. Яна выбухнула ў руцэ хлопчыка. Яго шпіталізавалі.

“На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Следчым праведзены агляд, зафіксавана слядовая карціна, апытаны відавочцы, прызначана судова-медыцынская экспертыза. Устаноўлена, што неразарваную петарду пацярпелы знайшоў у двары дома ў студзені бягучага года і ўвесь гэты час захоўваў пры сабе”, — дадалі ў СК.

Праводзіцца праверка.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!