Двух грамадзян Беларусі затрымалі ў Польшчы падчас рэйду супраць нелегальных азартных гульняў
Рэдакцыя Reform.news · 17 лістапада 2026, 09:36
https://reform.news/be/dvuh-gramadzjan-belarusi-zatrymali-polshchy-padchas-rjejdu-suprac-nelegalnyh-azartnyh-gulnja/Двое грамадзян Беларусі апынуліся сярод затрыманых падчас рэйду паліцыі і падатковай службы Польшчы, накіраванага супраць нелегальных азартных гульняў.
Рэйд прайшоў у Варшаве. Паліцэйскія і падаткавікі прыйшлі ў два дзясяткі раней выяўленых ігральных устаноў у раёнах Макотуў, Урсынаў і Вілянаў. Былі канфіскаваныя 85 нелегальных гульнявых аўтаматаў. Затрыманыя 16 чалавек ва ўзросце ад 17 да 73 гадоў, у тым ліку сярод іх трое грамадзян Польшчы, двое – Беларусі, дзевяць – Украіны, а таксама грамадзяне Малдовы і Расіі.
Канфіскаваныя каля 92 тыс. злотых, аргтэхніка, відэакамеры і іншыя матэрыялы. Таксама была выяўлена марыхуана.
Працэсуальны статус затрыманых беларусаў не ўдакладняецца.


