Reform.news

Новы від міксаміцэта знойдзены ў Белавежскай пушчы

Рэдакцыя Reform.news · 17 лістапада 2026, 09:28

https://reform.news/be/novy-vid-miksamicjeta-znojdzeny-belavezhskaj-pushchy/

У Белавежскай пушчы выяўлены новы від міксаміцэта. Раней яго не фіксавалі на тэрыторыі Беларусі.

Як адзначылі ў нацыянальным парку, Physarum atroviolaceum – міксаміцэт, у якога ёсць толькі лацінская назва. Яго выявілі на гнілой драўніне дуба ў ялова-грабовай дуброве. Ён адносіцца да восеньскіх відаў, сустракаецца з сярэдзіны жніўня па лістапад на гнілой драўніне і ліставым ападзе.

“Гэта вельмі рэдкі ў сусветным маштабе від. Раней яго знаходзілі ў Польшчы, Францыі, Японіі, на Сейшэльскіх Астравах і ў Маскоўскай вобласці ў Расіі”, – адзначылі ў нацыянальным парку.

Міксаміцэт у Беларусі апісаў Яўген Мароз – навуковы супрацоўнік лабараторыі мікалогіі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча НАН.

Фота: Белавежская пушча
Рэклама

Пакінуць адказ