Двух беларусаў з беспілотнікам затрымалі на польскай мяжы

Беларускія памежнікі затрымалі двух чалавек з беспілотнікам на беларуска-польскай мяжы. Затрыманне адбылося ўначы 25 чэрвеня.

Памежнікі выявілі аўтамабіль Audi, дрон самаробнай вытворчасці, пульт кіравання, восем акумулятарных батарэй, ноўтбук са спецыяльным праграмным забеспячэннем і антэну. Усе выяўленыя прадметы канфіскаваны для правядзення экспертызы, паведамляе ДПК.

У дачыненні да затрыманых грамадзян Беларусі распачаты адміністрацыйны працэс за парушэнне памежнага рэжыму (ч. 2 арт. 24.19 КаАП). У іх дзеяннях таксама ўгледжваюцца прыкметы парушэнняў правілаў выкарыстання паветранай прасторы (ч. 2 арт. 18.35 КаАП) і незаконных дзеянняў у дачыненні да грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў (ч. 1 арт. 18.38 КаАП).

Затрыманым пагражае штраф да 130 базавых велічынь з канфіскацыяй беспілотніка.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!