Два дроны з беларускімі цыгарэтамі збілі ў Літве
Рэдакцыя Reform.news · 28 верасня 2026, 20:06
https://reform.news/be/dva-drony-z-belaruskimi-cygarjetami-zbili-litve/У Літве перахапілі два беспілотнікі з беларускімі цыгарэтамі, паведамляе памежная служба Літвы.
Першы дрон, які ляцеў з боку Беларусі, заўважылі ў Шальчынінкайскім раёне ўвечары 27 верасня. Яго прымусова прызямлілі. Беспілотнік нёс скрутак з 250 пачкамі цыгарэт NZ Gold.
Другі дрон прыляцеў праз некалькі гадзін. Яго перахапілі за 800 м ад мяжы. Да самаробнага беспілотніка быў прымацаваны скрутак са 100 пачкамі беларускіх цыгарэт.
Распачатыя два адміністрацыйныя працэсы.

