Reform.news

ДГБ Літвы папярэджвае аб чарговай правакацыі КДБ

Рэдакцыя Reform.news · 11 лютага 2026, 11:48

https://reform.news/be/dgb-litvy-papjarjedzhvae-ab-chargovaj-pravakacyi-kdb/

Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы папярэджвае аб новай правакацыі беларускіх спецслужбаў. Гаворка ідзе пра відэа на YouTube.

Аўтарам роліка прадстаўляецца КДБ Беларусі. У відэа на літоўскай мове гаворыцца пра праблемы, «выкліканыя несправядлівасцю ўрада». Ахвотным абмеркаваць гэта прапануецца звязацца з КДБ праз указаны «бяспечны канал».

ДГБ заклікае не паддавацца на правакацыі і нагадвае, што беларускія і расійскія спецслужбы выкарыстоўваюць сацсеткі для пошуку патэнцыйных агентаў і вярбоўкі. ДГБ заклікае грамадзян інфарміраваць аб спробах вярбоўкі або падазрэннях на шпіянаж.

Рэклама

Пакінуць адказ