Фото: t.me/uvd_vitebsk
55-гадовага віцябляніна падазраюць у серыі крадзяжоў у дачным сектары. Як паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама, зламыснік прыглядаўся да ўчасткаў, дзе вяліся будаўнічыя работы, і пранікаў у дамы, пакуль гаспадароў не было.
Пры сабе ён пастаянна насіў чорны заплечнік з манціроўкай. Падчас ператрусу ў затрыманага выяўлены будаўнічыя інструменты і бытавая тэхніка.
Мужчына раней судзімы і нідзе не працуе.