Reform.news

Цыгарэты амаль на 900 тысяч еўра знайшлі ў вёдрах з пілавіннем на латвійскай мяжы

Рэдакцыя Reform.news · 12 снежня 2025, 16:20

https://reform.news/be/cygarjety-amal-na-900-tysjach-e-ra-znajshli-vjodrah-z-pilavinnem-na-latvijskaj-mjazhy/

Латвійскія мытнікі перахапілі буйную партыю беларускіх цыгарэт на мяжы. Іх везлі пад выглядам сродку для мыцця рук і хавалі ў вёдрах з пілавіннем.

27 лістапада ў пункт пропуску «Патэрніекі» на беларуска-латвійскай мяжы прыбыў грузавік з казахстанскімі нумарамі. Паводле дакументаў, ён перавозіў сродак для мыцця рук.

Мытнікі прасканавалі грузавік і пасля ўзніклых падазрэнняў часткова выгрузілі груз. У вёдрах замест сродку для рук аказаліся пілавінне, у якім былі схаваныя цыгарэты.

Усяго было канфіскавана больш за 175 тысяч пачак цыгарэт NZ Gold, Queen Menthol і Minsk Superslims. Іх кошт ацэньваецца ў 895 тысяч еўра.

Узбуджана крымінальная справа па факце кантрабанды ў буйным памеры, паведамляе мытная служба Латвіі.

Фота: vid.gov.lv
Рэклама

Пакінуць адказ