ЦВК будзе на Філіпінах раздаваць кнігі пра выбарчую сістэму Беларусі
Рэдакцыя Reform.news · 8 кастрычніка 2026, 11:11
https://reform.news/be/cvk-budze-na-filipinah-razdavac-knigi-pra-vybarchuju-sistjemu-belarusi/Прадстаўнікі Цэнтрвыбаркама Беларусі паедуць на Глабальную асамблею Сусветнай асацыяцыі выбарчых органаў (A-WEB), якая пройдзе на Філіпінах, не з пустымі рукамі. Яны павязуць з сабой кнігу пра выбарчую сістэму краіны, выдадзеную на англійскай мове.
“Ужо на наступным тыдні асобнікі выдання будуць афіцыйна ўручаны арганізатарам выбараў з розных куткоў планеты”, – паведамілі ў ЦВК.
Раздаваць кнігу будуць намеснік старшыні ЦВК Аляксей Башан і начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва апарату ЦВК Сяргей Шмарлоўскі.
“Новае выданне, прысвечанае выбарчаму праву і асаблівасцям правядзення выбарчых кампаній у Беларусі, заклікана азнаёміць замежную аўдыторыю і міжнародных экспертаў з выбарчай сістэмай нашай краіны”, – пракаментавалі ў Цэнтрвыбаркаме.
Нагадаем, празрыстасць, сумленнасць і справядлівасць выбарчых кампаній, якія праводзяцца ў Беларусі, рэгулярна ставіцца пад сумнеў міжнароднымі арганізацыямі. Пры гэтым у апошнія гады ў Беларусь для назірання за выбарамі дапускаюцца назіральнікі толькі ад лаяльных кіраўніцтву краіны арганізацый.
