Рыжанкоў і Лаўроў сустрэнуцца ў Гомелі
Рэдакцыя Reform.news · 25 лістапада 2026, 08:52
https://reform.news/be/ryzhanko-i-la-ro-sustrjenucca-gomeli/Сёння ў Гомелі павінна прайсці сумеснае пасяджэнне калегій МЗС Беларусі і Расіі. Для ўдзелу ў ім у нашу краіну прыбудзе міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў. Яго будзе прымаць Максім Рыжанкоў.
Мяркуецца, што падчас пасяджэння будуць абмяркоўвацца каардынацыя пазіцый у ААН, дыпламатычная падтрымка прыгранічнага і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, а таксама сумеснае рэагаванне на крызісныя і надзвычайныя сітуацыі.
Вынікам калегіі стане падпісанне Праграмы ўзгодненых дзеянняў у знешняй палітыцы на перыяд з 2027 па 2029 год. Пазней гэты дакумент вынесуць на зацвярджэнне Вышэйшага дзяржсавета СД.