Цяляты загінулі на пажары ў Стаўбцоўскім раёне

У аграгарадку Налібакі Стаўбцоўскага раёна ў панядзелак адбыўся пажар на тэрыторыі малочна-таварнага комплексу.

Гарэла падсцілка з саломы на пляцоўцы з домікамі для цялят. Плошча пажару склала 20 кв. м.

Работнікі МНС і гаспадаркі эвакуявалі 27 цялят. У выніку пажару загінулі 2 цяляці. Прычына пажару ўстанаўліваецца.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!