Reform.news

Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў у Дзень памяці ахвяр Галадамору: «Ваша свабода — наша свабода»

Рэдакцыя Reform.news · 28 лістапада 2026, 11:54

https://reform.news/be/cihano-skaja-zvjarnulasja-da-krainca-u-dzen-pamjaci-ahvjar-galadamoru-vasha-svaboda-nasha-svaboda/

Святлана Ціханоўская ў Дзень памяці ахвяр Галадамору выказала салідарнасць з украінскім народам і заклікала працягваць падтрымку Украіны ў барацьбе супраць расійскай агрэсіі.

«У Дзень памяці ахвяр Галадамору мы смуткуем па мільёнах украінцаў, якіх наўмысна замарылі голадам у 1932-1933 гадах», — напісала лідарка беларускіх дэмсіл у X.

Ціханоўская падкрэсліла, што сёння Расія зноў вядзе вайну супраць украінскага народа, яго свабоды і ідэнтычнасці.

«Ваша свабода — наша свабода. Мы павінны дапамагчы Украіне перамагчы», — заявіла яна.

Рэклама

Пакінуць адказ