Кніжны клуб, навіны Грузіі і кніга «Еўрарамонт для Беларусі» прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі»
Рэдакцыя Reform.news · 27 лістапада 2026, 21:30
https://reform.news/be/knizhny-klub-naviny-gruzii-i-kniga-e-raramont-dlja-belarusi-pryznanyja-jekstrjemisckimi-matjeryjalami/Міністэрства інфармацыі абнавіла пералік «экстрэмісцкіх матэрыялаў». У яго ўвайшлі некалькі навінавых рэсурсаў, кніга і акаўнты ў сацсетках.
«Экстрэмісцкімі» прызнаныя:
- анлайн-выданне з навінамі пра Грузію Sova,
- расійскі навінавы рэсурс NEWSru.com,
- сайт кніжнага клуба ВАВООК,
- праект Еўрасаюза EU NEIGHBOURSEAST,
- друкаванае выданне «Еўрарамонт для Беларусі. Гутаркі з графам Аляксандрам Прушынскім. Выпуск 2»,
- акаўнты ва «УКантакце» «Новости Беларуси ׀ TUT.BY» і «AUTO.TUT.BY-портал, который рулит!»,
- акаўнты ў X «К1ryxa», «AIiaksiej Ноmza»,
- акаўнты ў Instagram «seabelarus», «vash_golas»,
- супольнасці ў Telegram «Люблю Родину!!!», «Lublin Belarus», «Bialorusini Trojmiasto»,
- акаўнт у Threads «Жыве Беларусь»,
- акаўнт у YouTube «ЛАХВИЧ»,
- акаўнт у TikTok «Nikolos Cage».
