Фото: Офис Тихановской
Святлана Ціханоўская заявіла пра важнасць захавання беларускіх незалежных СМІ і заклікала іх падтрымліваць.
«На мінулым тыдні, знаходзячыся ў Давосе, я асабліва шмат думала пра тое, наколькі важна для нас мець свой голас. Голас, які паказвае рэальнасць, у якой мы жывём.
Гэтым голасам часцей за ўсё для нас з’яўляюцца беларускія незалежныя СМІ і людзі, якія кожны дзень, нягледзячы на ціск, рызыкі і выгнанне, працягваюць расказваць пра Беларусь і для Беларусі. Яны захоўваюць і распаўсюджваюць праўду. А нам вельмі важна захаваць іх.
Таму калі ў вас ёсць магчымасць — калі ласка, падтрымлівайце беларускія медыя. Нават невялікі данат — гэта вялікі ўнёсак.
Вольная Беларусь пачынаецца са вольнага слова. І я вельмі ўдзячная кожнаму і кожнай, хто дапамагае яго захаваць», — заявіла Ціханоўская.