Светлана Тихановская и Роберт Фицо. Скриншот видео
4 мая Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Славакіі Робертам Фіцам на палях саміту Еўрапейскага палітычнага супольніцтва ў Ерэване.
Бакі абмеркавалі важнасць сумеснай еўрапейскай падтрымкі для Беларусі і Украіны, а таксама магчымасці далейшага супрацоўніцтва паміж Славакіяй і дэмакратычнымі сіламі, паведамляе Офіс Ціханоўскай.
Таксама абмяркоўвалася тэма Беларусі ў кантэксце Украіны — Ціханоўская збіраецца наведаць Кіеў, Фіца таксама збіраецца з афіцыйным візітам ва Украіну.
«Супольная еўрапейская падтрымка для Беларусі і Украіны сёння асабліва важная. У агульных еўрапейскіх інтарэсах — захоўваць еднасць, умацоўваць падтрымку і развіваць супрацоўніцтва. Дэмакратычная Беларусь гатовая быць надзейным партнёрам і хаўруснікам у гэтых пытаннях», — заявіла Ціханоўская.