Ціханоўская выказала падзяку ўсім беларусам, якія прыйшлі ўшанаваць памяць паўстанцаў.
«Дзякую кожнаму, хто прыйшоў сёння на гэтыя ўрачыстасці. Ваша прысутнасць — гэта знак таго, што памяць пра барацьбу за свабоду жыве ў сэрцах беларусаў незалежна ад месца, дзе мы знаходзімся.
Памяць пра паўстанне 1863–1864 гадоў застаецца актуальнай і сёння, калі беларусы працягваюць барацьбу за свабоду, незалежнасць і дэмакратычную будучыню сваёй краіны. Спадчына Кастуся Каліноўскага нагадвае, што барацьба за годнасць і правы чалавека — гэта агульная каштоўнасць, якая аб’ядноўвае пакаленні», — прыводзіць яе словы прэс-служба.