Ціханоўская пра «памілаванне»: Разам з радасцю адчуваю вялізны боль за ўсіх, хто застаецца за кратамі

Святлана Ціханоўская пракаментавала рашэнне Аляксандра Лукашэнкі “памілаваць” 15 чалавек, асуджаных па «экстрэмісцкіх» артыкулах.

«Радасць за кожнага, хто зусім хутка будзе дома побач з сям’ёй. Але разам з радасцю адчуваю вялізны боль за ўсіх, хто застаецца за кратамі», — напісала яна.

Нагадаем, Лукашэнка сёння падпісаў указ аб памілаванні 18 чалавек, з якіх 15 асуджаны па «экстрэмісцкіх» артыкулах. Большасць памілаваных — жанчыны, у шасці з іх ёсць дзеці з інваліднасцю. Сярод памілаваных таксама дзве шлюбныя пары, цяжарная жанчына і асуджаная, якая здзейсніла злачынства ў 16-гадовым узросце.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!