Ціханоўская павіншавала Літву з Днём аднаўлення незалежнасці
Рэдакцыя Reform.news · 11 сакавіка 2026, 11:26
https://reform.news/be/cihano-skaja-pavinshavala-litvu-z-dnjom-adna-lennja-nezalezhnasci/Святлана Ціханоўская павіншавала Літву з Днём аднаўлення незалежнасці.
“Шчырыя віншаванні нашым сябрам у Літве з 36-й гадавінай аднаўлення незалежнасці. Ваша смеласць у абароне свабоды працягвае натхняць беларускі народ. Дзякуй за падтрымку нашай барацьбы за свабодную і дэмакратычную будучыню. Ačiū, Lietuva!” — напісала яна ў Х.
Дзень аднаўлення незалежнасці адзначаецца ў Літве 11 сакавіка. У гэты дзень у 1990 годзе Вярхоўны савет прыняў Акт аб аднаўленні незалежнасці Літвы.
