Reform.news

Ціханоўская павіншавала Брухана з пераабраннем спікерам Каардынацыйнай рады

Рэдакцыя Reform.news · 21 чэрвеня 2026, 14:10

https://reform.news/be/cihano-skaja-pavinshavala-bruhana-z-peraabrannem-spikeram-kaardynacyjnaj-rady/

Святлана Ціханоўская павіншавала Арцёма Брухана з абраннем спікерам Каардынацыйнай рады IV склікання, назваўшы гэта «высокім даверам з боку дэлегатаў і прызнаннем» яго папярэдняй працы. Яна пажадала яму «мудрасці, вытрымкі і плённай працы на карысць Беларусі і беларусаў».

Лідарка дэмсіл таксама павіншавала ўсіх абраных членаў новага складу Каардынацыйнай рады з пачаткам працы.

«Перад вамі стаіць важная задача — зрабіць так, каб Рада заставалася прадстаўнічым інстытутам, якому давяраюць беларусы, які абараняе іх інтарэсы і дапамагае захоўваць адзінства дэмакратычных сіл. Разлічваю на цеснае супрацоўніцтва з новым складам Каардынацыйнай рады, каб рухацца да нашай агульнай мэты — свабоднай, дэмакратычнай і еўрапейскай Беларусі», — адзначыла яна.

Рэклама

Пакінуць адказ