Ціханоўская павіншавала беларусаў з Раством
Рэдакцыя Reform.news · 7 студзеня 2026, 11:10
https://reform.news/be/cihano-skaja-pavinshavala-belarusa-z-rastvom-2/Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Раством.
«Дарагія. Віншую з Раством кожнага, хто святкуе сёння гэты асаблівы дзень. Гэта час святкавання дабрыні, любові і веры. Час, калі мы можам падумаць пра сваё жыццё і адчуць удзячнасць за ўсё, што маем.
Я спадзяюся, што ў гэты цудоўны дзень кожны з вас мае побач блізкіх, з якімі можна падзяліцца цеплынёй свята. А калі сёння вы без родных побач, хай знойдзецца тое, што падорыць вам крыху каляднага настрою і душэўнага спакою. Няхай гэты час прынясе ў ваш дом мір і напоўніць сэрцы надзеяй і святлом. З Божым нараджэннем», — сказала яна.
