Ціханоўская падтрымала ўвядзенне Літвой НС з-за метэазондаў

Святлана Ціханоўская ў сетцы Х размясціла пост у падтрымку рашэння ўрада Літвы аб увядзенні надзвычайнай сітуацыі з-за метэазондаў кантрабандыстаў, якія залятаюць з Беларусі.

“Апошнія правакацыі Лукашэнкі з выкарыстаннем паветраных шароў з кантрабандай для парушэння працы грамадзянскай авіяцыі прымусілі Літву абвясціць надзвычайнае становішча.

Пагрозы рэгіянальнай бяспецы будуць захоўвацца да тых часоў, пакуль захоўваецца дыктатура.

Мы рашуча падтрымліваем Літву супраць гэтых гібрыдных атак”, — напісала яна.

Нагадаем, рэжым НС уведзены на ўсёй тэрыторыі Літвы. У прэс-рэлізе літоўскага ўрада падкрэслівалася, што ён не адаб’ецца на жыцці звычайных грамадзян, разам з тым літоўскія сілавыя ведамствы атрымаюць магчымасць для больш цеснага ўзаемадзеяння і прыцягнення да аперацый вайскоўцаў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!