Ціханоўская наведала Беларускую школу мастацтваў імя Равенскага ў Варшаве
Рэдакцыя Reform.news · 12 лютага 2026, 17:05
https://reform.news/be/cihano-skaja-navedala-belaruskuju-shkolu-mastactva-imja-ravenskaga-varshave/Святлана Ціханоўская наведала Беларускую школу мастацтваў імя Мікалая Равенскага ў Варшаве. У цяперашні час у школе штотыднёва займаюцца каля 200 вучняў, працуюць 12 выкладчыкаў, сярод якіх Аляксандр Ждановіч (Маляваныч).
Дырэктар школы Галіна Казіміроўская правяла экскурсію, пасля чаго адбылася сустрэча з калектывам, бацькамі і навучэнцамі. Дзеці падрыхтавалі музычны сюрпрыз у выглядзе харавога віншавання.
Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі развіццё школы за апошнія 4 гады. Паводле слоў супрацоўнікаў, установа значна вырасла, стала запатрабаванай у беларускай супольнасці, ёсць неабходнасць пашырэння прасторы, паколькі попыт на заняткі працягвае расці.
Асобныя словы падзякі Ціханоўская адрасавала кіраўніку Старамейскага дома культуры ў Варшаве Марціну Ясінскаму, які на працягу некалькіх гадоў падтрымлівае дзейнасць школы. Як адзначылі ў Офісе Ціханоўскай, яго дапамога адыграла ключавую ролю ў развіцці праекта і дазволіла школе працаваць у цяперашнім маштабе.








