Ціханоўская можа наведаць Кіеў у канцы лютага або ў сакавіку
Рэдакцыя Reform.news · 10 лютага 2026, 09:19
https://reform.news/be/cihano-skaja-mozha-navedac-kie-u-kancy-ljutaga-abo-sakaviku/Святлана Ціханоўская можа наведаць Кіеў па запрашэнні прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў канцы лютага або ў сакавіку. Падобныя тэрміны абмяркоўваюцца з украінскім бокам, паведаміла яна ў інтэрв’ю «РБК-Украіна».
«Зараз мы абмяркоўваем гэта з украінскім бокам, спадзяюся, што гэта будзе ў лютым або ў сакавіку. Магчыма, у канцы лютага — пачатку сакавіка», — сказала яна.
Яна выказала надзею, што вынікам візіту стане «пачатак стратэгічных кансультацый паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і Украіны, бо сітуацыя ў рэгіёне будзе змяняцца».
«Я перакананая, што ў інтарэсах Украіны, каб Беларусь была свабоднай, дэмакратычнай дзяржавай без Лукашэнкі і Пуціна», — дадала яна.
