Чэшская пошта патлумачыла, чаму спыніла прыём адпраўленняў у Беларусь

Чэшская пошта патлумачыла, чаму спыніла прыём адпраўленняў у Беларусь. Раней Офіс дэмакратычных сіл у Чэхіі накіраваў кампаніі адпаведны запыт. Вытрымкі з атрыманага адказу апублікавала кіраўніца офіса Крысціна Шыянок.

Чэшская пошта прыняла гэтае рашэнне з-за недахопу транспартных магутнасцяў і абмежаванняў у міжнародных перавозках, якія не дазваляюць падтрымліваць паштовыя зносіны паміж Чэхіяй і Беларуссю.

Прыём адпраўленняў будзе адноўлены тады, «калі ўдасца забяспечыць стабільныя транспартныя магчымасці, якія дазволяць зноў наладзіць стандартны абмен адпраўленнямі».

Чэшская пошта прызнае, што абмежаванне стварае значныя цяжкасці для беларускай супольнасці ў Чэхіі, «асабліва ў пытаннях камунікацыі з сем’ямі і падтрымкі асобаў, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі».

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!