«Чарнобыльскі шлях-2026» праходзіць у Вільнюсе – фота

Беларусы Вільнюса выйшлі ўшанаваць памяць ахвяр Чарнобыльскай трагедыі ў 40-ю гадавіну катастрофы. Адбыліся забег, велапрабег і мітынг. Сярод удзельнікаў — дырэктар Офіса Святланы Ціханоўскай у Літве Дзяніс Кучынскі і пазаштатны дарадца па пытаннях экалогіі Дзмітрый Кучук.

У літоўскай сталіцы сёння таксама прайшла цырымонія ўскладання кветак у памяць ахвяр Чарнобыльскай катастрофы. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай, нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, прадстаўнікі экалагічных арганізацый і актывісты, а таксама дыпламаты з Латвіі, Літвы, Фінляндыі, Італіі, Францыі, Харватыі, Чэхіі, Іспаніі, Вялікабрытаніі, ЗША, Швецыі, Эстоніі, Польшчы і Нідэрландаў.

Ад Офіса Ціханоўскай у цырымоніі ўдзельнічалі Дзяніс Кучынскі, дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька і Дзмітрый Кучук.

«Чарнобыль — гэта трагедыя, якая закранула лёсы мільёнаў людзей, пакінула глыбокі след у гісторыі Беларусі і дагэтуль застаецца ў нашай агульнай памяці. Наш абавязак сёння — захоўваць памяць пра ахвяр і праўду пра наступствы гэтай катастрофы»,сказаў Дзяніс Кучынскі.

Фота: t.me/tsikhanouskaya
Фота: t.me/tsikhanouskaya
Фота: t.me/tsikhanouskaya
Фота: t.me/tsikhanouskaya
Фота: t.me/tsikhanouskaya
Фота: t.me/tsikhanouskaya

 

Фота: t.me/tsikhanouskaya
Фота: t.me/tsikhanouskaya
Фота: t.me/tsikhanouskaya
Фота: t.me/tsikhanouskaya
Фота: t.me/tsikhanouskaya
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!