Чарговы вывазны рэйс Дубай – Мінск запланаваны на сёння

Шырокафюзеляжны Аirbus А330-200 авіякампаніі «Белавія» адправіўся ў Дубай для вывазнога рэйса. Плануецца, што ён прывязе ў Мінск 281 пасажыра. Прыбыццё ў Мінск чакаецца каля 21:00.

«Белавія» таксама выканала сёння вывазны рэйс з Амана. На ім прыляцелі 164 пасажыры.

Вывазныя рэйсы з Дубая запланаваны на працягу гэтага і наступнага тыдня. Пры зняцці абмежаванняў у паветранай прасторы Катара будзе арганізаваны рэйс з Дохі ў Мінск, паведамляе “Белавія”.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!