Фото: "Белавиа"
“Белавія” выканала вывазны рэйс з Амана. Самалёт авіякампаніі прызямліўся ў Мінску сёння ў 8:50.
Як паведамілі ў Мінтрансе, ён даставіў у Беларусь 164 пасажыры. Самалёт вылецеў з Салалы ўчора ў 23:20. Ён рабіў пасадку для дазапраўкі ў Актау.
На борце самалёта знаходзіліся турысты, якія наведвалі Аман у межах тура, арганізаванага аператарам “Інтэрсіці”.