Фото: vsat.lrv.lt
Літоўскія памежнікі перахапілі чарговы беспілотнік з цыгарэтамі, які прыляцеў з Беларусі.
Дрон заўважылі ў Шальчынінкскім раёне раніцай 7 мая. Яго прызямлілі пры дапамозе антыдронавага абсталявання.
На месцы падзення беспілотніка знайшлі скрыню з 850 пачкамі цыгарэт Minsk Capital QS. Іх кошт ацэньваецца ў 4683 еўра, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.
З пачатку года літоўскія памежнікі перахапілі 17 дронаў з цыгарэтамі.