Reform.news

Чарговы дрон з цыгарэтамі прыляцеў у Літву

Рэдакцыя Reform.news · 8 мая 2026, 22:57

https://reform.news/be/chargovy-dron-z-cygarjetami-pryljace-u-litvu-2/

Літоўскія памежнікі перахапілі чарговы беспілотнік з цыгарэтамі, які прыляцеў з Беларусі.

Дрон заўважылі ў Шальчынінкскім раёне раніцай 7 мая. Яго прызямлілі пры дапамозе антыдронавага абсталявання.

На месцы падзення беспілотніка знайшлі скрыню з 850 пачкамі цыгарэт Minsk Capital QS. Іх кошт ацэньваецца ў 4683 еўра, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

З пачатку года літоўскія памежнікі перахапілі 17 дронаў з цыгарэтамі.

Фота: vsat.lrv.lt
Фота: vsat.lrv.lt
Рэклама

Пакінуць адказ