Цела мужчыны выявілі ў рацэ пад Бераставіцай

У рацэ Куклянка паблізу аграгарадка Кваторы Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці выяўленае цела мужчыны 1961 года нараджэння.

Як паведамілі ў АСВОД, раніцай 22 мая цела на паверхні вады заўважыў рыбак. Яно знаходзілася за метр ад берага. Глыбіня ў тым месцы складала паўметра. Работнікі МНС дасталі цела загінулага з вады.

Фота: t.me/osvodrs
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!