Буйны лясны пажар патушылі ў Столінскім раёне. Папярэдняя прычына — падпал

Лясны пажар у Столінскім раёне тушылі каля васьмі гадзін. Папярэдняя прычына ўзгарання — падпал. Матэрыялы будуць накіраваны ў праваахоўныя органы, паведамляе Мінлясгас.

Пажар на тэрыторыі Дубойскага лясніцтва быў зафіксаваны ўчора ў 17:11. Яго канчаткова патушылі ў 01:30. У ліквідацыі пажару былі задзейнічаны больш за 30 чалавек і спецтэхніка.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!