Фото: Natalya Letunova / Unsplash.com
ЗША не будуць працягваць санкцыйныя паслабленні для іранскай нафты. Пра гэта заявілі ў Мінфіне ЗША.
“Кароткатэрміновы дазвол на продаж іранскай нафты, ужо загружанай на судны, заканчваецца праз некалькі дзён і не будзе працягнуты”, – гаворыцца ў паведамленні.
Нагадаем, зараз ЗША ажыццяўляюць блакаду марскіх партоў Ірана.
Раней на пачатку тыдня скончыўся тэрмін ліцэнзіі, выдадзенай Мінфінам ЗША, якая дазваляла продаж расійскай нафты, загружанай на судны да 12 сакавіка. Тэрмін ліцэнзіі сканчаўся 11 красавіка. Пасля гэтага не было апублікавана ніякіх рашэнняў аб яе працягу або выдачы новай ліцэнзіі.