Reform.news

Будаўнік упаў з вышыні ў Полацку

Рэдакцыя Reform.news · 14 кастрычніка 2026, 12:48

https://reform.news/be/buda-nik-upa-z-vyshyni-polacku/

Следчы камітэт праводзіць праверку па факце траўмавання рабочага на будоўлі ў Полацку. Здарэнне адбылося 12 кастрычніка.

У гэты дзень будаўнічая брыгада крыла дах. 59-гадовы рабочы, залазячы на трэці ярус будаўнічых рыштаванняў, наступіў на незамацаваны драўляны насціл. Канструкцыя не вытрымала яго вагі, і мужчына ўпаў на зямлю. Ён быў шпіталізаваны ў рэанімацыю з траўмамі рознай ступені цяжкасці.

Следчыя агледзелі месца здарэння, канфіскавалі дакументацыю. Устаноўлена, што мужчына ўпаў з вышыні каля 6 метраў. Пры гэтым страховачныя тросы для працы на вышыні на аб’екце адсутнічалі.

Фота: СК
Рэклама

Пакінуць адказ