Фото: ГКСЭ
Брыгадзе хуткай дапамогі пагражалі пісталетам у Лоеве. Здарэнне адбылося ў красавіку.
Як расказалі ў ДКСЭ, медыкаў выклікалі на дапамогу жанчыне, якой стала дрэнна пасля ўжывання алкаголю.
У кватэры знаходзіліся мужчына і жанчына. Жанчына гучна крычала, лаялася, паводзіла сябе агрэсіўна.
«У нейкі момант мужчына, які таксама знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, накіраваў у бок медыцынскіх работнікаў пісталет. Брыгада тэрмінова пакінула кватэру і паведаміла пра здарэнне ў міліцыю», — паведамілі ў камітэце.
Міліцыянеры затрымалі падазраванага і канфіскавалі ў яго зброю. Пісталет быў накіраваны на экспертызу.
«Канфіскаваная зброя з’яўляецца пнеўматычным газабалонным пісталетам «Borner М84», прызначаным для стральбы з выкарыстаннем сферычных куль калібру 4,5 мм, адносіцца да вырабаў, канструктыўна падобных да пнеўматычнай зброі, з дульнай энергіяй 2,28 Дж. Агнястрэльнай зброяй дадзены ўзор не з’яўляецца. Пісталет прыдатны для стральбы», — заключылі эксперты.
Узбуджаная крымінальная справа.