Больш за 1000 беларусаў дадалі ў расійскую базу вышуку за паўгода
Рэдакцыя Reform.news · 13 мая 2026, 15:26
https://reform.news/be/bolsh-za-1000-belarusa-dadali-rasijskuju-bazu-vyshuku-za-pa-goda/У расійскую базу вышуку з кастрычніка 2025 года па красавік 2025 года было дададзена 1118 грамадзян Беларусі. Зараз у ёй 5880 беларусаў, піша «Медыязона».
Грамадзяне Беларусі трапляюць у расійскую базу па запыце беларускіх уладаў. Гэта значыць, што гэтыя людзі знаходзяцца ў вышуку ў Беларусі.
Сярод тых, каго вышукваюць, — актывісты, журналісты, палітыкі і былыя палітвязні, якія з’ехалі з Беларусі.
