Больш за 100 мігрантаў спрабавалі прабрацца з Беларусі ў Латвію за чацвер
Рэдакцыя Reform.news · 10 красавіка 2026, 08:49
https://reform.news/be/bolsh-za-100-migranta-sprabavali-prabracca-z-belarusi-latviju-za-chacver/У чацвер, 9 красавіка, латвійскія пагранічнікі зафіксавалі 108 спроб парушэння мяжы мігрантамі з боку Беларусі. Гэта адзін з самых вялікіх сутачных паказчыкаў за апошні час.
Літоўская пагранічная служба паведаміла пра 14 спроб парушэння мяжы.
На гэтым тыдні міграцыйная сітуацыя на мяжы Беларусі з Літвой і Латвіяй заставалася складанай. Так, у Літве мігранты зрабілі падкоп пад пагранічным плотам, якім скарысталіся 30 чалавек. Пры гэтым польскія пагранічнікі не сутыкаліся са спробамі парушэння мяжы.