“Белшына” разам з расійскімі калегамі просіць у ЕЭК абароны ад кітайскіх шын

Вытворцы шын звярнуліся да Еўразійскай эканамічнай камісіі з просьбай абараніць рынак ад нарастаючага імпарту, у першую чаргу з Кітая.

Як паведамляе “КоммерсантЪ”, сярод падпісантаў звароту ёсць і “Белшына”. Яна далучылася да «Кордыянта», «Камы», Ikon Tyres.

ЕЭК у адказ на ініцыятыву вытворцаў можа пачаць спецыяльнае ахоўнае расследаванне ў дачыненні да імпартаваных у ЕАЭС легкавых і лёгкагрузавых шын. Вынікам расследавання можа стаць увядзенне імпартных пошлін або кватаванне імпарту.

Паводле дадзеных выдання, на Кітай прыпадае 75% імпарту шын у Расію. На рынку прысутнічае больш за 200 кітайскіх марак легкавых шын, і іх колькасць працягвае расці. Кітайскія брэнды займаюць траціну расійскага рынку.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!