Фото: facebook.com/aleksy.dzikawicki
Тэлеканал “Белсат” пераходзіць на новы спадарожнік. Пра гэта паведаміла кіраўніца канала Аліна Коўшык.
“У нас важная навіна. Белсат TV цяпер можна глядзець праз спадарожнікавы пакет «Svoboda Satellite».
Для многіх беларусаў гэта значыць вельмі простую рэч: доступ да незалежнай інфармацыі без VPN, без абыходу блакіровак і без лішніх рызык. Гэта мае вялікае значэнне.
Да сярэдзіны жніўня «Белсат» яшчэ застаецца таксама на спадарожніку Astra. Але пасля мы цалкам пераходзім на Hot Bird 13.0°E”, — напісала яна.
Паводле яе слоў, Hot Bird пакрывае ўсю Беларусь, Еўропу і частку суседніх рэгіёнаў, таму канал змогуць глядзець беларусы на радзіме і за мяжой.
Новыя параметры спадарожніка: