Изображение: Белгоспищепром
У Беларусі ў гэтым годзе не будуць даражэць шакаладныя вырабы. Пра гэта заявіў старшыня канцэрна “Белдзяржхарчпрам” Алег Жыдкоў на сімпозіуме кандытараў Food Prom Confectionery у Мінску.
“Змена цэн на какаву ўжо назіраецца ў зваротны бок. Гэта значыць мы перажылі пік, калі цэны раслі і дасягнулі свайго максімуму ў 2025 годзе. У першым квартале 2026 года мы ўжо сёння ажыццяўляем закупку па цэнах, якія ў 3-3,5 раза ніжэйшыя за тыя цэны, якія былі ў 2025 годзе. І можам смела канстатаваць той факт, што росту рознічных цэн, адпускных цэн на гэтыя вырабы ў перспектыве 2026 года мы не прагназуем”, – сказаў ён.
Трэба адзначыць. што Жыдкоў, нягледзячы на значнае зніжэнне цэн на сыравіну, усё ж не дапусціў і зніжэння цэн на гатовую прадукцыю.