“БелДжы” 17 верасня пачне продаж новай версіі BelGee X50

Аўта
Фото: БелДжи

Завод “БелДжы” 17 верасня пачне продаж у Беларусі новай версіі красовера BelGee X50. Аўтамабіль ужо быў анансаваны вытворцам раней.

Машына будзе даступная ў адной камплектацыі Standard. Яна будзе аснашчацца 1,5-літровым атмасферным рухавіком і 6-ступеньчатай аўтаматычнай каробкай перадач.

Такі ж рухавік устанаўліваецца на седан BelGee S50. Магутнасць матора – 122 к.с. пры 6300 аб/хв, а максімальны круцільны момант у 152 Н·м даступны ў дыяпазоне ад 4000 да 5000 аб/хв. Расход бензіну ў змешаным цыкле – 7,2 літра на 100 км.

У камплектацыю ўваходзяць 16-цалевыя дыскі з лёгкага алюмініевага сплаву, электронная рулявая калонка з узмацняльнікам, пярэднія вентыляваныя тармазныя дыскі і заднія дыскавыя тармазы. У салоне – скураныя сядзенні, 8-цалевы дысплей, USB-парты, Apple CarPlay і Bluetooth.

Вадзіцелю дапамагаюць смарт-асістэнты: сістэма дапамогі пры тармажэнні, кантролю цягі і ўстойлівасці, дапамогі пры руху ўгару і пры спуску, круіз-кантроль, а таксама антыблакіровачныя сістэмы ABS і EBD. Прадугледжаныя заднія парктронікі і камера задняга віду. Прысутнічаюць электронны стаяначны тормаз і функцыя Auto Hold.

Будуць прапанаваныя чатыры каляровыя варыянты: крышталёва-белы, серабрысты металік, шэры металік і блакітны металік.

Цана новай мадэлі пакуль не раскрываецца.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.