«Белавія» на працягу месяца будзе праводзіць распродажы

«Белавія» пачала падрыхтоўку да адзначэння свайго 30-гадовага юбілею. Кампанія вядзе адлік сваёй гісторыі з 5 сакавіка.

На працягу месяца авіяперавозчык будзе прапаноўваць білеты па тарыфе «Прома» са зніжкай да 50%. Вылет па білетах будзе магчымы да 24 кастрычніка 2026 года.

Першыя білеты са зніжкай можна набыць сёння па напрамках туды-назад Мінск — Кутаісі і Мінск — Мурманск.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!