«Белавія» адправіла на пенсію свой першы «Боінг»
Рэдакцыя Reform.news · 13 лютага 2026, 21:46
https://reform.news/be/belavija-adpravila-na-pensiju-svoj-pershy-boing/«Белавія» адправіла на пенсію свой першы самалёт Boeing 737-300 з бартавым нумарам EW-254PA.
Сёння самалёт выканаў апошні рэйс з маскоўскага Унукава ў Мінск, паведамляе прэс-служба авіякампаніі.
«Белавія» эксплуатавала самалёт з чэрвеня 2008 года. За гэты час самалёт правёў у небе 31 463 гадзіны і выканаў 17 173 рэйсы. У 2016 годзе менавіта ён стаў першым самалётам з новай ліўрэяй авіякампаніі — васільком на кілі.
