Иллюстративное фото: ГУВД Мингорисполкома
Праект «Беларусы Куява-Памор’я» прызналі «экстрэмісцкім фарміраваннем» у Беларусі. Падставай указана рашэнне МУС ад 29 студзеня 2026 № 29ЭК № 1ЭК «Аб прызнанні групы грамадзян экстрэмісцкім фарміраваннем і забароне яго дзейнасці». Яно было апублікавана сёння.
У запісе ўказана, што да ініцыятывы маюць дачыненне Рэзнічак Канстанцін Аляксандравіч, Вайкуль Глеб Уладзіміравіч, 05.04.1994 г.н. Брылюк Дыяна Вітальеўна, 01.03.1981 г.н. Дзічкоўская Анастасія Генадзьеўна, 25.06.1987 г.н. Яроцкі Вітольд Юр’евіч, 12.02.1987 г.н. Калейнік Ягор Сяргеевіч, 15.03.1985 г.н..
«Група грамадзян, якія ўваходзяць у экстрэмісцкае фарміраванне «Беларусы Куява-Памор’я», ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць», — гаворыцца ў «даведачнай інфармацыі».
Нагадаем, беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з апанентамі і іншадумствам у цэлым.